Лета на сене
RSS Feed... Ці спалі вы хоць кольвечы на сене? Калі не, то шмат чаго згубілі... Яно-та, канечне, ня белая пуховая пасьцель. Тут зусім іншае... Хіба можна з чымсьці параўнаць водар-пах усяго суквецьця лугавых красак, што ўвабраны ў невялічкай копначцы сухое травы на гарышчы!..
Сена патыхае цеплынёй-гарачынёю, назапашанай травою пяшчотай-ласкаю летняга сонейка. Пад раньне, калі яно выбіраецца з-за далёкіх лясоў, заліваючы навакольле дзівосным ружаватым сьвятлом, пачынаюць весьці свой штодзённы сьпеўны рэй пеўні, спаборнічаючы хто больш гарласты.
З прырэчных лугавінаў-нізінаў падымаюцца пасмы сівога малочнага туману. Лёгкі вятрыска даносіць на гарышча над сенцамі сьвежы водар ўрасянае, памаладзелае занач зямлі.
Чутно як за хатаю (рып-рып-рып) скубе сакавітую зялёную травіцу конь... Вёска паволі абуджаецца да новага дня...
Апошнiя водгукi
3 года 1 неделя назад
4 года 32 недели назад
5 лет 4 недели назад
5 лет 6 недель назад
5 лет 31 неделя назад
7 лет 5 недель назад
7 лет 5 недель назад
7 лет 6 недель назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 33 недели назад