Мікола Яцкоў
RSS FeedІ не шкадуе чэрвень сонца
Жонцы
І не шкадуе чэрвень сонца
Поўных жмень,
І зноў пастукаўся ў аконца
Гэты дзень,
І ўсё ляціць па хвалях лёсу
Ветразь твой,
І шамацяць кахання плёсы
За табой…
Бурчыць тамбурынам
Бурчыць тамбурынам
счарнелае неба --
ідзе навальніца.
Хвіліна -- і грымне!
Дай, Божа, бо -- трэба
напіцца й пазбыцца
спякоты бясконцай,
і зданяў падманных,
і смагі адвечнай…
А потым хай сонца
прысядзе на ганак
і скажа аб нечым.
ПЕРАД КУПАЛЛЕМ
Падоўжым той дзень
да купальскай спакусы.
Абдурым гадзіннік.
Пакрыўдзіцца сон.
І некалькі жмень асалоды --
на вусны,
і папараць-кветцы --
апошні паклон.
Апошнiя водгукi
4 года 23 недели назад
6 лет 2 недели назад
6 лет 26 недель назад
6 лет 28 недель назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 27 недель назад
8 лет 27 недель назад
8 лет 28 недель назад
8 лет 43 недели назад
9 лет 3 недели назад