Вікторыя Галоўчык
RSS FeedЧэрвеньскі заход
На заход глядзець вачам балюча:
Асляпляльны чэрвеньскі заход!
Абдымае жоўты плед гаюча
Зблытаных аблокаў карагод.
Белых крылаў рэзкія ўзмахі,
Шэраг гукаў розных навакол,
Увінае гарадскія дахі
Урачысты гоман галубоў.
Вецер паляцеў, не развітаўся,
Адпачынак змушаны шукаць.
Толькі дугі срэбныя застаўся
Самалёт у небе маляваць.
Ў даганялкі ластаўкі гуляюць -
Свет дзяцінства ў сэрцы саграюць.
Гэтыя хвіліны прымушаюць
Прыпыніцца - хоць калі-небудзь!
Горад. Хуткі тэмп. Жыццё з падлікам.
Грошы і расклады ў галаве.
Трэба памятаць - у атачэнні лікаў
Штосьці нам зламацца не дае.
Апошнiя водгукi
5 лет 22 недели назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 25 недель назад
7 лет 27 недель назад
8 лет 2 дня назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 27 недель назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 1 неделя назад