Наталля Каліцька
RSS FeedДажджлівае жніва
Паспелі чарніцы - паспела і жыта.
Грымяць навальніцы над полем сярдзіта.
Цяжкое калоссе да долу прыпала,
Нібыта ніколі свабоды не знала.
Прамоклая ніва чакае ўмалоту,
Не хоча на жніва цярпець яна гнёту.
Ідзіце, грымоты, на землі сухія,
Рабіце налёты на землі другія.
Пашліце, нябёсы, нам яснае сонца,
Каб высахлі росы да самага донца,
Каб хлебнае поле ды пожняю стала,
Каб ліўняў ніколі яно не спазнала
Купальскае кола
Коціцца кола лугам, сцяжынкай,
Сонца любуецца кожнай травінкай:
Мятаю, рутай, піжмай, падбелам,
Белаю кашкай, скрыпенем, кменам.
Коціцца кола полем, узлессем,
Тоіцца папараць-кветка ў лесе .
Кветку хто ноччу там адшукае,
Шчасце і долю навечна спазнае.
Коціцца кола ў цёмную ночку,
Ружа асыплецца сумна ў садочку.
В’юцца вяночкі дзявочай рукою,
Доля прадкажацца светлай ракою.
Коціцца кола ў самае лета,
Песня якому яшчэ недапета,
Потым пакоціцца зноў у Каляды,
Шлях усяленскай любові пачаты.
На Купалле
Гуляла зранку сонца-конь,
Расквечвала нябёсы.
Па грыве, нібыта агонь,
Сцякалі іскры-росы.
Свяціліся яны наўздзіў
У травах і ў кветках,
А з ночы квет чароўны цвіў
У вогненных падсветках.
Рука цягнулася к яму,
Каб выдзеці з карэннем.
Валодаць скарбам аднаму
Было амаль трызненнем.
Да шчасця быў мо толькі крок
Ці нейкае імгненне,
Ды вось мільгнуў прывід здалёк–
І знікла азарэнне.
Ураз не стала ўсяго–
Ні мар, ні яснаквета,
Хаця на макаўцы яго
Пасвілася лета.
Апошнiя водгукi
5 лет 22 недели назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 25 недель назад
7 лет 27 недель назад
8 лет 5 дней назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 27 недель назад
9 лет 42 недели назад
10 лет 2 недели назад