Яўгенія Янішчыц
RSS FeedВось і лета маё на схіле...
Вось і лета маё на схіле,
На дарогу ляцяць дзьмухаўцы.
I яго затрымаць ты не ў сіле
Для мяне.
Як з канцамі канцы
Зводжу даўнюю ціхую згоду,
Што была паміж намі, як міг...
Колькі ж тога гаркавага мёду
Засталося цяпер па дваіх?
Дый сама разумею, што лета
Абрываецца тонкая ніць.
...I чыя ж гэта песенька спета?
...I чыя гэта песня звініць?
Замірае лецейка
Прашумеў каршун. Узвіўся сокал.
Дыхае расою сенажаць.
Замірае лецейка.
Высока
Зоры прахалодныя звіняць.
Ані зыку. Толькі ў лёгкіх кронах
Кросны вёсен сцішана рыпяць.
I не трэба па лістах зялёных,
Па гадах зялёных сумаваць.
Па гасцінцы звонкаму, на полю,
Дзе гуляе спрытны вецер-буй,
Адпускаю душаньку на волю, —
Ты яе дарэмна не пільнуй!
Ой баюся месц, дзе распанела
Глухата,
дзе праз мяшчанства тхло —
Ні адной слязы не закіпела,
Ні адной прыпеўкі не ўзышло.
Апошнiя водгукi
5 лет 24 недели назад
7 лет 3 недели назад
7 лет 27 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 2 недели назад
9 лет 28 недель назад
9 лет 28 недель назад
9 лет 29 недель назад
9 лет 44 недели назад
10 лет 4 недели назад