Генадзь Кляўко
RSS FeedВезлі сена двое...
Накладзен воз аж да нябёс
I рублем добра ўціснуты.
Для вараных — пушынка воз,
Адно ім толькі свісні ты.
Воз — здрыгануўся, крактануў,
Паплыў зялёным воблакам...
Хлапец дзяўчыну прыгарнуў,
Дваім наверсе добра так!
На небе копы хтось растрос,
Як луг, яно аздоблена...
Дарога ж — скрозь паміж бяроз,
Дарога ўся ў калдобінах.
I воз — набок раптоўна тут.
Эх, што за ліха стрэслася!..
Бяроза, ўскубшы сена жмут,
Ад смеху аж затрэслася.
Апошнiя водгукi
6 лет 13 недель назад
7 лет 44 недели назад
8 лет 16 недель назад
8 лет 18 недель назад
8 лет 43 недели назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 32 недели назад
10 лет 44 недели назад