Васілёк
RSS FeedСтаіць,
Выглядаючы з жыта,
Як зорачка-знічка
Здалёк,
Што ўпала
Іскрынкай
З блакіту,
Палеткаў краса —
Васілёк.
Калі расцвітае
Цуд гэты,
На полі
Яшчэ гарачэй,
Буяе,
Квітнеецца лета
I фарбы прыроды —
Ярчэй.
Стаіць,
Паглядае з пагорка,
Як зорка
Аднекуль здалёк,
Часцінка
Любімай старонкі,
Часцінка зямлі —
Васілёк.
добра!!!!!!!!!!!
добра!!!!!!!!!!!
Классссссссссссс
Классссссссссссс
прикольный
прикольный текст
Вельми прыгожы верш!!!
Вельми прыгожы верш!!! Выдатна!!!