Людміла Воранава
RSS FeedЛетні вечар.
1
Не забыўны той жнівеньскі вечар,
Дзе загон пахне свежай травой
І камбайнаў ліхтарыкі-свечы
Акунаюць у тлум з галавой.
2
Калыханкаю цвіркае рэчка,
Як з пахмелкі, снуюць камары
І духмянасцю ласціцца грэчка -
Напарфюмленасць летняй пары.
3
У паветры прыпарвае хлебам -
Сушаць зерне ў калгасным двары,
І падгэцвае ветрык пад неба -
Рады, уцёк ад пякельнай жары.
4
Як прывіды, мільгаюць зарніцы,
Ноч рассыпала пацеркі зор,
Льецца свежасць студзёнай вадзіцай,
Абмываючы родны прастор.
5
І куды толькі дзенецца стома?
Вечар-лекар усё здыме рукой...
Адчуванне таго, што ты дома
Дорыць так неабходны спакой.
Апошнiя водгукi
3 года 50 недель назад
5 лет 29 недель назад
6 лет 1 неделя назад
6 лет 3 недели назад
6 лет 28 недель назад
8 лет 1 неделя назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 17 недель назад
8 лет 29 недель назад