Ірына Дубашынская
RSS FeedЛіпень
З апошнім вас ліпеньскім днём!
Што смажыць каштаны гуляючы.
І сонечным узбітым жаўтком
Намазвае дахі,як сандвічы.
Ён горача плечы кране,
Лавінаю ліўня астудзіць.
І неяк шкада стала мне,
Што ліпеня заўтра не будзе..
Стрыжы
Віхры кляновых дрэў
Лагодзяць небасхіл.
Адчынена акно
І хораша ўглядацца,
Як пад вясёлы спеў
І лёккі промельг крыл
Стрыж ведае адно:
Палётам забаўляцца.
Вось каб і я змагла
Сарваўшыся з зямлі
З чародкай узляцець
І закружыць пад небам.
Дык дайце ж два крыла,
Каб мне дапамаглі
Ад волі захмялець
І наталіцца спевам!
Стрыжы
Віхры кляновых дрэў
Лагодзяць небасхіл.
Адчынена акно
І хораша ўглядацца,
Як пад вясёлы спеў
І лёккі промельг крыл
Стрыж ведае адно:
Палётам забаўляцца.
Вось каб і я змагла
Сарваўшыся з зямлі
З чародкай узляцець
І закружыць пад небам.
Дык дайце ж два крыла,
Каб мне дапамаглі
Ад волі захмялець
І наталіцца спевам!
Апошнiя водгукi
5 лет 11 недель назад
6 лет 42 недели назад
7 лет 15 недель назад
7 лет 16 недель назад
7 лет 42 недели назад
9 лет 15 недель назад
9 лет 15 недель назад
9 лет 16 недель назад
9 лет 31 неделя назад
9 лет 43 недели назад