Лявон Неўдах
RSS FeedЖНІВЕНЬ
У жніўні знакаміты зарапад,
а я то сплю, то бачу хмары ў небе --
нібыта порысты, з арэхам, шакалад,
каторым я, аматар піва, грэбую.
У жніўні аксамітавы сезон --
і ў пляжным статку файны адпачынак:
кладуся ніцма ў цень пад парасон
між рыхлых баб і цвёрдзенькіх дзяўчынак.
У жніўні шчэ з"явіўся я на свет:
быў сёмы дзень, па-летняму гарачы
(пра гэта сведчыць дакумент),
а месца нараджэння -- вёска Радчыцк.
У жніўні... Стоп! Куды мяне нясе
ў прызнаннях шчырых, ды яшчэ і ўпартых?..
... Мяне ж не бачна ў жнівеньскай красе,
калі і бачны -- нічога не варты.
СТРЫЖЫ
Каменнепадамі стрыжы...
Быццам з берага-гары
гэта чорныя глыжы
на пагібель машкары.
Піск, віск, енк і нават звон
над Заходняю Дзвіною.
І яшчэ антыцыклон
на жывое йдзе вайною --
ад спякоты не ўцячы.
Ні хмурынкі, ні аблока.
Паглядзіш удалячынь --
там цыклоп залатавокі,
сіні-сіні, зліўся з небам...
Месяц ліпень у бядзе.
Паліваць вадою трэба,
а не то ён прападзе.
Апошнiя водгукi
5 лет 15 недель назад
6 лет 46 недель назад
7 лет 18 недель назад
7 лет 20 недель назад
7 лет 45 недель назад
9 лет 19 недель назад
9 лет 19 недель назад
9 лет 20 недель назад
9 лет 35 недель назад
9 лет 47 недель назад