Кастусь Цыбульскі
RSS FeedРаніца
Звініць заранка гуслямі,
Туман кладзецца спаць...
I месяц песціць вуснамі
Тугую сенажаць.
А коміны усчубілі
Віхрасты пахкі дым...
Бярозкі прыгалубілі
Прызнанні маладых.
З паркана певень будзіць
Світанак на палях...
I хлопцы ў паплавах
Блясною сонца вудзяць.
Світанак
Плыве ў туман
задымленае лета,
Ракоча салаўіны вадапад,
I дзіўны месяц
воблакам-берэтам
Уночы спела
падае на сад.
Ужо раса
кранае ціха травы
I разлучае
нечыя сляды...
I ўжо світанак
на усю актаву
Бярэ акорд
бяссонню маладых.
Апошнiя водгукi
5 лет 47 недель назад
7 лет 26 недель назад
7 лет 51 неделя назад
8 лет 5 дней назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 51 неделя назад
9 лет 51 неделя назад
10 лет 3 дня назад
10 лет 15 недель назад
10 лет 27 недель назад