Звычайна ў жніўні
RSS FeedЗорак,
Як зерня, на небе высокім
Насыпана ў жніўні.
Дзесьці за лесам далёка-далёка
Шэпчуцца ліўні.
Чутна,
Як спаць укладаюцца ветры
Там, за гарамі.
З бору дыхнула цёплым паветрам —
Пахне грыбамі.
А ў поўнач,
Здаецца, усё анямела,
Ціха ў прасторы.
I толькі раз-пораз яблыкам спелым
Падаюць зоры.
Ды нельга ўсяго расказаць на паперы
Пра неба, палеткі.
Я знаў:
Аднаму не заўсёды павераць —
I браў з сабой сведку.
Вельмі прыгожы верш, мілы
Вельмі прыгожы верш, мілы сэрцу!