Людміла Паўлікава
RSS FeedКУПАННЕ Ў РОСАХ
КУПАННЕ Ў РОСАХ
Ноч.
Аголена вусціш.
Бег сукенкі з плячэй.
На прасветленых вуснах
адзінота начэй.
Старажытнай замовы
дрогкі,
блытаны шэпт.
Паўтараюцца словы –
паўтараецца свет.
І закружыцца голаў
ад світанку надзей.
Росы падаюць долу
з вольных
белых грудзей.
Расплятаюцца косы
у высокай траве.
…Запалілі нябёсы
сонца – папараць-квет…
Па зоркавую долю
Кладзецца летні морак.
Злятае светлы сум.
Дадому вёдры зорак
Паўнюткія нясу.
Сцякае золкасць долу
З падолу
Па нагах.
Я зоркавую долю
Шукаю па начах.
I па зямлі прагрэтай,
Набраўшы кветак кош,
Са мною поруч лета
Ступае басанож.
Апошнiя водгукi
5 лет 44 недели назад
7 лет 22 недели назад
7 лет 47 недель назад
7 лет 48 недель назад
8 лет 21 неделя назад
9 лет 47 недель назад
9 лет 47 недель назад
9 лет 48 недель назад
10 лет 11 недель назад
10 лет 23 недели назад