Алесь Борскі

RSS Feed

Зданак

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Ужо смуга абязкровіла ранак,
белы дым зацягнуў берагі.
Па смузе праплываў белы зданак,
і далей ён паплыў на лугі.

03.08.2015 г.

Мора

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Галасіла мора,
плавіўся пясок.
І твой дзікі нораў
я пазнаў праз рок.
Калі знікла хутка
у зімовы дзень.
Я ўспомніў мора,
тваю постаць, цень.
Першае спатканне
і блакітны погляд.
А цяпер растанне
і душэўны голад.
Памятаў пачуцці,
як гарэлі ярка.
І як хвалі круцяць,
і як сонца жарка...
Мора наша сціхла
і астыў пясок.
Як зіма завыла,
усе забыў праз рок.

Усе аўтары