СОНЦА

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Бачу:
Чуе маё Сонца -
Адчувае нават спiнай -
Як сягае позiрк донца,
Аж трапеча над пахвiнай!..

Ах!
Няма у тым заганы.
Не пачую i папроку,
Калi сэрцу я жаданы,
l для думак, i для зроку.

Так
Надарыцца растанне -
Ахiне (яна далёка);
Вось i цешыцца спазнанне,
Прытуляецца, як спёка!

Цi,
Калi я сам, ахвочы,
Распрануць мае пачуццi, -
Толькi лягу, сплюшчу вочы -
Лашчаць вейкi, вусны, грудзi...

l
Трапеча над пахвiнай.
Як сягае позiрк донца.
Адчувальна нават спiнай:
Гэта радасць майго Сонца!