Гулёна-дождж адзначыў Спас
RSS FeedГулёна-дождж адзначыў Спас:
удзень "паддаў"— і зноў падліў,
а ўноч, абрынуўшы, ураз
атрос у садзе ўвесь "наліў".
Засеяў "сонцамі" траву—
нібыта збожжа сыпануў—
і лёг, паклаўшы галаву
на залатую "збажыну".
І стала светла на душы
і трошкі сумна. Быццам дождж
не толькі сад узварушыў,
а і ападаў-мараў кош.
Апошнiя водгукi
6 лет 3 недели назад
7 лет 34 недели назад
8 лет 7 недель назад
8 лет 8 недель назад
8 лет 34 недели назад
10 лет 7 недель назад
10 лет 7 недель назад
10 лет 8 недель назад
10 лет 23 недели назад
10 лет 35 недель назад