Лета

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (1 голас)

Чакаем лета з нецярпеннем,
Доўгачаканых цёплых дзён,
Чароўных і нязведаных імгненняў,
Дзе кожны марамі кахання акрылён.

Каб цёплым вечарам па парку
Ў спатканні крочыць пад луной,
Ўдваіх, употайку, ў альтанке,
Забыцца ў пылкасці шальной.

Каб яснай раніцай па полі
Прайсцісь нагамі па расе,
Гульнуць шырока на раздолле,
І цешыцца такой красе.

На рэчцы ўдосталь накупацца,
І разваліцца на траве,
Пяшчоце ласкавай аддацца,
Хай сонца душу саграе.

Ўдыхнуць грудзямі пах паветра,
Пачуўшы, пахне як чабор,
І заспяваць гучнее ветру,
Ў бясконцы жытнёвы прастор.

На сенавале ноч правесці,
Благаславіўшысь светам зор,
А з ранку сорам перанесці,
Адчуўшы бацькавы дакор.

Вас не забыць мне, цёмны ночы,
Наколькі ясны вы былі,
Гарэлі як агнямі вочы,
І зоры ў небе як плылі.

Ах, лета цёплыя дзянёчкі,
Грэць доўга будзеце душу.
Я буду памятаць вас, ночкі,
Надоўга ў сэрцы зберажу.

водгук

Прачытау верш.Што можна адказаць-спадабауся.
Дзякуй.
З павагай-Лявон.