ліпень
RSS FeedБелая лілея
...Белая лілея
Ў тваёй руцэ.
I ўсё наваколле,
Нібы ў малацэ.
Ці туман раптоўны
Выплыў на палі?
Ці забыўся поўню
Вечар запаліць?...
He, усё не гэта.
Нібы напаказ,
Спелай думкай
Лета
Каласіцца ў нас,
А на сэрцы завязь
Ліпеньскіх надзей.
...Адцвіла лілея
На рачной вадзе.
Грымаса
Вясёлы ліпень.
А не з намі.
Чамусьці колецца капа.
А мы не ведалі,
Не зналі,
Што нам не будзе
Слоў хапаць.
І вось сядзім,
Маўчым напята,
Ужо не здольныя любіць.
А потым словы:
«Ты быў пяты…
І не апошні,
Можа быць…»
Ліпень
Ha глухіх выжарынах лясных
Пахнуць пераспелыя суніцы.
Разамлела хмеляць медуніцы
На глухіх выжарынах лясных.
Сочыцца жывіца з-пад кары,
Па ігліцы на траву страсецца.
Сонна сойка ўскрыкне ў гушчары,
Поблізу ёй дзяцел адгукнецца.
Зварухне і перагорне ліст
На асінцы сытая спякота.
Дрэмле заяц.
Дрэмле дзік і ліс,
Дрэмлюць і ласі сярод балота.
Я і сам, згрызот сваіх пастух,
Чарамі ляснымі разагрэты,
Ад лянотнай млявасці распух
Пасярод суквецістага лета.
Тут, у сховах дрэў, кустоў і траў,
Свет сябе выспельваў і пладзіўся,
Нібы я не жыў, не бедаваў,
Нібы я яшчэ не нарадзіўся.
Быў я свой між соснаў і ялін,
Родзічам табе, мураш рухавы.
Нібы той далёкі славянін,
Што яшчэ не знаў пакут і славы —
Неба і зямлі слухмяны сын.
I яму, пад бок паслаўшы травы,
Мяккі ліпень лашчыў зрок і слых
На глухіх выжарынах лясных.
Апошнiя водгукi
5 лет 22 недели назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 25 недель назад
7 лет 27 недель назад
8 лет 5 дней назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 27 недель назад
9 лет 42 недели назад
10 лет 2 недели назад