спякота
RSS FeedЛіпень 1992 года
Заліўнога дажджу дай нам, Божа!
Хопіць гэтай праклятай спякоты!
Колькі мучыць зямлю нашу можна,
Зазлаваўся на нас так за што ты?
Бачыш: поле адчайна крычыць
Парудзелымі плямамі:
– Пі-іць!
Тарфяныя балоты пад дымам,
I лясныя бушуюць пажары,
I плывуць зрэдку міма і міма,
Як насмешка, парожнія хмары.
Я з трывогай на неба гляджу:
Заліўнога дай, Божа, дажджу!
Спёка
Нiбы ў печы парыць дзень якi.
Адвярнуўся дождж, за лес падаўся.
Апусцiлi вушы буракi
I гарбуз да плота не дабраўся.
Першы вылет маладых буслоў.
Ботаў белых зняцi не ўдаецца.
Суха ўсюды, камянее дол.
Сiлiцца раса i не збярэцца.
"Cвет згарыць, – гамонка мужыкоў. –
Дзе там той Iлля па небе блудзiць?..".
Нiбы скарб, шукаю чарвякоў
I на цеста пачынаю вудзiць.
Спякота
Пануе ў горадзе спякота,
Асела пылам на дамах;
Асфальт прагоркласцю прапах,
Пакрыўся чорным ліпкім потам.
Паўзуць марудныя трамваі,
Віляюць вяла «Масквічы»,
А духата – ну хоць крычы! –
За горла пальцамі сціскае.
Вакол да неба – сцены, сцены...
З адчаю ў вёску я махну,
Раскіну рукі і нырну
У свежа-лёгкі водар сена!
Ды толькі й там ці так духмяна,
Як уяўляецца ў душы?
«Жыві, сынок, і не грашы...» –
Здалёку чую голас мамы.
Апошнiя водгукi
5 лет 22 недели назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 25 недель назад
7 лет 27 недель назад
8 лет 2 дня назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 27 недель назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 1 неделя назад