навальніца

RSS Feed

Навальніца

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Апошні пробліск. Неба гасне,
вось ужо зорачка ўзнялася,
туман паўзе ад рэчкі шпарка,
трава расою ўжо ўзялася.

А ноч пакрыла чорнай хусткай
палі, азёры ды рачулкі,
і з хмары, што ўзляцела хутка,
грымоты сыплюць пошчак гулкі.

Маланка бліскае ў аконца
і асвятляе наваколле —
здаецца, гэта промень сонца...
Дрыжыць разбуджанае голле.

Ну, а пасля спакойным ранкам
шуміць пад ліпамі крыніца.
Дзе ж, як не ў краіне партызанскай.
такая будзе навальніца?

Стаяла хмара нерухома...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Стаяла хмара нерухома
У жыце спелым.
Ад першага удару грому
Аж пачарнела.

Гром пахіснуў яе, пасунуў,
Разгойдаў жыта...
Павеяла цяжкім, і сумным,
I перажытым.

З табой блукаў тут да світанкаў...
Цяпер з-пад сосен
Гляджу адзін, як гром маланкай
Дождж белы косіць.